"Беларусьфільм" прапаноўвае паглядзець фільмы анлайн

1 апреля 2020
Кінасеансы не выходзячы з дома! "Беларусьфільм" сёння 
пачне размяшчаць свае лепшыя поўныя метры на афіцыйным YouTube-канале і ў сацыяльных сетках. Штодня  а 10-й гадзіне  раніцы і  а 7-й вечара  будуць з'яўляцца драмы, сямейныя, дакументальныя і мультфільмы. Большасць карцін  айчынныя і ўпершыню будуць даступныя  ў добрай якасці і ў адкрытым доступе. Усяго іх больш  за сорак. Так,  сёння  можна будзе паглядзець сямейны фільм "На спіне ў чорнага ката" з удзелам Філіпа Кіркорава, а заўтра ў афішы  дакументальная стужка  "Спадчына" і вострасюжэтная драма "Кадэт".

Арганізатары абяцаюць зрабіць акцэнт і на ваенных стужках. Сама акцыя  прадоўжыцца тры тыдні.