Беларусь зацікаўленая ў паступовай і эфектыўнай рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, ініцыяваных ААН

25 января 2018

Першым чынам гэта барацьба з няроўнасцю, а таксама рашэнне праблем, звязаных са зменай клімату. Пра гэта сёння заявілі на сустрэчы партнёрскай групы пры Савеце па ўстойлівым развіцці з удзелам нацыянальнага каардынатара Мар'яны Шчоткінай. Дыскусія, удзел у якой узялі прадстаўнікі дзяржаўных структур, грамадскіх аб'яднанняў і бізнес-супольнасці, а таксама ПРААН і ЮНІСЕФ, адбылася ўпершыню.

Мар'яна Шчоткіна, намстаршыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "У нас прапановы, якія мы фарміруем па кірунках. Гэта падсістэмы - эканамічная, сацыяльная, экалагічная. І будзем слухаць усе прапановы, для таго каб выпрацаваць контур, па якім мы працуем у краіне, і партнёрская група прыняла ў гэтым удзел".

Уладзімір Карагін, старшыня прэзідыума Рэспубліканскай федэрацыі прадпрымальніцтва: "Нядаўна прыняты дэкрэт Прэзідэнта № 7 аказвае вялікі ўплыў на сітуацыю ўстойлівага развіцця. Таму што гаворка ідзе пра стварэнне эфектыўнай занятасці, рашэнне сацыяльных пытанняў, пра экалогію. Увогуле, усе 17 Мэт устойлівага развіцця нас хвалююць, цікавяць".

Адзначым, 21 і 22 лютага сталіца прыме Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У яго аснову ўвойдуць і тэзісы, зацверджаныя на сённяшняй сустрэчы.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя