Беларусь выбірае лепшага студэнта года

8 декабря 2017

У гэтыя хвіліны ў Нацыянальнай бібліятэцы працягваецца фінал рэспубліканскага конкурсу. За званне лепшага змагаюцца 10 маладых людзей з усіх рэгіёнаў. Будучыя інжынеры, педагогі, медыкі і нават ратавальнік і міліцыянер дэманструюць інтэлект, кемлівасць і аратарскае майстэрства. Журы ацэньвае не толькі асабістыя якасці ўдзельнікаў, але і іх уменне працаваць у камандзе.

Рэгіянальныя адборачныя этапы прайшлі у сарака дзвюх ВНУ краіны. На званне лепшага студэнта прэтэндавалі амаль 300 чалавек.