"Мы беларусы!". Дзіцячы кардыёхірург Юрый Ліннік

3 июля 2020
Безумоўна, усе дасягненні нашай краіны ў розных сферах - гэта вялікая праца кожнага - аграрыя, спартсмена, інжынера, слесара, настаўніка, урача. Усе мы - незалежна ад прафесіі, званняў і рэгалій - уносім свой уклад у развіццё Беларусі.  Наш наступны аповяд - пра чалавека, які сапраўды працуе па прызначэнні. Па-іншаму ў медыцыне ніяк, гаворыць, дзіцячы кардыёхірург Юрый Ліннік. У профільным РНПЦ ён разам з калегамі выконвае найскладанейшыя аперацыі. Хоць яшчэ 20 гадоў таму  дапамогу многія бацькі шукалі за мяжой.