Беларусь успамінае загінуўшых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 апреля 2013

Роўна 27 гадоў таму  адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа ў сусветнай гісторыі. Першы - самы жорсткі  - удар  прынялі на сябе персанал станцыі і пажарныя.

Галоўным героем так званай шарэнгі № 1 стаў Васіль Ігнаценка, імем якога названая адна з вуліц сталіцы. Ратавальнік пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Каля мемарыяльнай дошкі сёння сабраліся наследнікі героя - байцы МНС, курсанты Камандна-інжынернага інстытута, каб  ушанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў будучыню мільёнам людзей.


Памятныя мерапрыемствы сёння праходзяць па ўсёй Беларусі. У праваслаўных і каталіцкіх храмах служаць набажэнствы аб загінуўшых і пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.