Беларусь стала домам для іншаземцаў з 36 краін

15 ноября 2023

З пачатку гэтага года больш як тры з паловай тысячы іншаземцаў атрымалі беларускае грамадзянства. Яны павінны пражыць на тэрыторыі краіны не меней пяці гадоў, а таксама ведаць адну з дзяржаўных моў і прымаць прысягу!

Урачыстая цырымонія сёння адбылася ў Мінскай ратушы. Гэта другое такое мерапрыемства. Грамадзянства атрымалі выхадцы Расіі, Украіны, Афганістана, Узбекістана, Туркменістана, Малдовы, Лівана, Сірыі, Турцыі і Казахстана, а таксама асобы без грамадзянства. Яны пакляліся выконваць і паважаць Канстытуцыю, абараняць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай дзяржавы.

Прыняцце прысягі - новаўвядзенне. Яно ўступіла ў сілу з ліпеня гэтага года і прадугледжана законам аб беларускім грамадзянстве.