Беларусь здымае абмежаванні на перасячэнне мяжы з 3 красавіка

1 апреля 2022

Беларусь здымае абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжы. Адпаведная пастанова падпісана прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. З нядзелі ў наземных пунктах пропуску здымаюцца абмежаванні  на перасячэнне дзяржмяжы як іншаземцамі, так і грамадзянамі Беларусі. Разам з тым для ўезду іншаземцам неабходны ПЛР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі. Выключэнне толькі для тых, хто прыбывае да нас з Украіны або едзе адтуль транзітам у сувязі з сацыяльна-палітычным становішчам. Грамадзянам Расіі для ўезду ў Беларусь праз беларуска-расійскі ўчастак мяжы ПЛР-тэст або сертыфікат не патрэбен.