Беларусь сёння адзначае Дзень настаўніка

6 октября 2013
Віншаванні прымаюць каля 445 000 чалавек - менавіта столькі працуе зараз у сферы адукацыі. З прафесійным святам педагагічных працаўнікоў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Зараз у міністэрстве адукацыі распрацоўваюць магчымасць павялічыць розніцу ў аплаце працы педагогаў у залежнасці ад іх кваліфікацыі. Фінансавы стымул, на думку спецыялістаў, павінен не толькі павысіць прэстыж прафесіі, але і зацікавіць настаўнікаў у распрацоўцы аўтарскіх методык.

Падзяліцца аўтарскай методыкай педагогі могуць на ўжо традыцыйным для нашай краіны конкурсе Настаўнік года.