Беларусь сёння адзначае Дзень медыцынскага работніка

21 июня 2020
Прэзідэнт павіншаваў  работнікаў аховы здароўя

З прафесійным святам прадстаўнікоў аховы здароўя павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Вы выбралі для сябе адну з найважнейшых і найвысакародных прафесій на зямлі. Ваша адказная місія - захаваць чалавеку здароўе, а часам і жыццё. Сёння свет праходзіць чарговы стрэс-тэст: змагаецца з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі. На шчасце, у Беларусі выбудавана сістэма аховы здароўя з магутнай эпідэміялагічнай службай, сучаснымі навукова-практычнымі цэнтрамі, абсталяванымі клінікамі, уласнай фармацэўтычнай вытворчасцю і, самае галоўнае, дастатковай колькасцю практыкуючых медыкаў. Менавіта вашы самаадданая праца, вернасць абавязку,  высокая кваліфікацыя і кампетэнтнасць дазваляюць забяспечыць даступнай і якаснай медыцынскай дапамогай усё насельніцтва рэспублікі", - гаворыцца ў віншаванні.