"Беларусь памятае". Гвардыі капітан Малахаў Васіль Фёдаравіч

21 июня 2020
Агенцтва тэленавін падрыхтавала новы ролік з серыі "Беларусь памятае". Вось ужо амаль два гады аўтары праекта расказваюць аб беларусах, якія захоўваюць памяць аб сваяках, што змагаліся ў гады Другой сусветнай вайны. У адрас Белтэлерадыёкампаніі працягваюць паступаць дзясяткі і нават сотні лістоў ад тэлегледачоў. Зрэшты, гэта не дзіўна, вайна закранула ўсіх, і людзі гэта памятаюць!

Памятаюць аб тым, як нашых людзей спальвалі цэлымі вёскамі, як везлі эшалонамі ў лагеры смерці. Але абаронцы стаялі да канца, змагаючыся ў падполлі і ў лясах, на фронце і ў тыле! Адзін з такіх герояў гвардыі капітан Малахаў Васіль Фёдаравіч. Прайшоў усю вайну і сваімі вачамі бачыў, як паў Берлін. Гэта гісторыя пра яго!