Беларусь адзначае Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2021
Сёння  любыя словы набываюць асаблівы сэнс, бо 21 лютага -  гэта не дзяжурная каляндарная дата, а вялікае свята  для нацый,  заснаванае ініцыятывай ЮНЕСКА, - Міжнародны дзень роднай мовы. У Беларусі,   нягледзячы на эпідсітуацыю,  урачыстасць чуваць. На працягу тыдня Нацыянальная акадэмія навук  нагадвала  аб важнасці захавання нацыянальнай індывідуальнасці  праз дыялог. Установа правяла шэраг круглых сталоў і адкрытых сустрэч. Усё часцей да роднай мовы звяртаюцца  і сучасныя аўтары. Гэта адзначаюць і айчынныя выдавецкія дамы. Толькі за мінулы год  на дзвюх нацыянальных  выйшла больш чым 8 тысяч кніжных найменняў агульным тыражом  звыш 20 мільёнаў. 

У анлайн-фармаце  Міжнародны дзень роднай мовы  сустракае Нацыянальная бібліятэка Беларусі 

У анлайн-фармаце  Міжнародны дзень роднай мовы  сустракае галоўная захавальніца нашай кніжнай спадчыны  - Нацыянальная бібліятэка Беларусі. На сайце  алмаза ведаў  гучаць  радкі нашых класікаў. Да святкавання  можаце падключыцца і вы,  апублікаваўшы ролік  пад хэштэгам  #паБЕЛАРУСКУ.