Беларусь адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - са святам беларусаў павіншаваў Прэзідэнт

7 ноября 2021

Беларусь адзначае 7 Лістапада. У нас гэты дзень сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і беражлівае стаўленне да гісторыі. Беларусь сёння - сучасная, незалежная, прыгожая краіна. Нам ёсць чым ганарыцца. Мы працягваем абараняць права  на дзяржаўнасць. За гады незалежнасці  мы не толькі захавалі, але і прымножылі свой патэнцыял, выбраўшы ўласны шлях развіцця. З  Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая змяніла ў 17-м годзе мінулага стагоддзя ход гісторыі чалавецтва і лёс народа, беларусаў павіншаваў Прэзідэнт.  


 "Працягваючы гістарычны шлях гераічных пакаленняў, якія з годнасцю прайшлі праз выпрабаванні грамадзянскага супрацьстаяння, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, пасляваеннай разрухі,  мы робім усё, каб, нягледзячы на новыя выклікі, захаваць дасягненні мінулага, свой уклад жыцця і традыцыі, унутрынацыянальны мір і адзінства, наш суверэнітэт. Хай памяць аб эпахальнай падзеі, з якой пачалася гісторыя беларускай дзяржавы, дапамагае нам берагчы такі вялікі дар, умацоўваць свае пазіцыі на сусветнай палітычнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.