"Беларусь - наша самая вялікая каштоўнасць, беражыце яе!" Прэзідэнт узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці

3 июля 2023

Дзень Незалежнасці  - гэта свята для ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай і робіць усё для яе росквіту. "Беларусь - наша самая вялікая каштоўнасць, беражыце яе!" Менавіта з такім заклікам Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ўсіх жыхароў краіны.

Шчырыя словы прагучалі сёння ля падножжа Кургана Славы. Наш Прэзідэнт узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды галоўнага свята краіны. Моладзь, ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і госці з розных абласцей Беларусі і з-за мяжы, а таксама ўдзельнікі патрыятычнай акцыі "Цягнік памяці"  сабраліся ў мемарыяльным комплексе каля Кургана.

Памяць аб героях Вялікай Айчыннай увасобленая ў гэтым рукатворным мануменце. Вайна навучыла беларусаў шанаваць жыццё, мір і свабоду. Менавіта таму 3 Ліпеня, у Дзень вызвалення Мінска, мы адзначаем Дзень Незалежнасці. Не забываемся пра тыя страшныя падзеі мінулага дзеля будучыні. Каб не паўтарылася.

Мы не забудзем подзвіг і працягнем ісці сваёй дарогай, нягледзячы на моцны знешні ціск. І сёння робім усё, каб разам стаць мацнейшымі. Уся атмасфера гэтага гістарычнага дня ля знакавага Кургана - у сюжэце Наталлі Брэвус.