Беларусь і В'етнам зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцяў

28 августа 2021

Беларусь і В'етнам  паглыбляюць двухбаковае супрацоўніцтва. Сярод новых амбіцыйных праектаў, якія ўжо на стадыі рэалізацыі - будаўніцтва сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малочных прадуктаў. У перспектыве выхад беларуска-в'етнамскай прадукцыі на рынкі трэціх краін. 

Аб гэтым у інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў пасол Беларусі ў В'етнаме. Дамовіліся таксама аб больш актыўным партнёрстве ў сферы турызму. Пакуль рэалізаваць задуманыя планы  перашкаджаюць абмежаванні ў сувязі з пандэміяй.