У Літве даражэюць вада і электрычнасць

31 октября 2022

Альбо масавае адключэнне электрычнасці, альбо падаражэнне вады - іншай альтэрнатывы не прапаноўваюць літоўцам. Сейм прыняў спецыяльны закон, які дазваляе пастаўшчыкам павялічваць тарыфы на водазабеспячэнне. Вада для хатніх гаспадарак адразу ж падаражэла на 30 % - да 2 еўра за кубаметр. Адпаведна растуць і запазычанасці. 

Энергетыкі ўжо  масава рассылаюць літоўцам папярэджанні: "Не заплаціце - адключым святло!"