Беларусь і Кітай адкрываюць новыя фарматы турыстычнага супрацоўніцтва

15 мая 2019
У гэтым месяцы нашу краіну наведваюць больш за 2 з паловай тысячы турыстаў з Паднябеснай. Іх візіт праходзіць у фармаце бізнес-тура. Некалькі груп, сярод якіх супрацоўнікі вядучых кітайскіх кампаній, ацанілі ўмовы працы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", наведалі зборачныя цэхі прамысловых волатаў нашай краіны, а таксама пазнаёміліся з беларускай кухняй, традыцыямі і культурным жыццём сталіцы.

Чжаа Цынцю, прадстаўнік беларускага тураператара ў Кітаі: "У нас ужо заехала 10 груп па 40 чалавек. Ім вельмі спадабалася, сказалі - яшчэ вернемся ў Беларусь.  Яны былі ў захапленні ад таго, як тут хораша, чыста, якія людзі прыемныя, як іх цёпла сустрэлі".

Ко Юен Кім, старшыня праўлення кітайскай кампаніі: "Наша кампанія сёлета адзначае юбілей, і мы вырашылі падзякаваць нашым супрацоўнікам за добрасумленную працу новым вопытам і ўражаннямі - падарыць замежную паездку. Паколькі паміж нашымі краінамі апошнім часам склаліся вельмі цёплыя адносіны, мы выбралі менавіта Беларусь. І, як я бачу, не памыліліся - усе засталіся вельмі задаволенымі".

Плануецца, што такія культурна-дзелавыя туры стануць рэгулярнымі. Спрыяе гэтаму і развіццё праграмы "Чайна Фрэндлі" ў нашай краіне. Гэта і з'яўленне інфармацыйных стэндаў на кітайскай мове, і стварэнне ўмоў у гасцініцах менавіта для турыстаў з Кітая.