Беларусь гатовая ўключацца ў трансгранічныя маршруты з Еўропай і Расіяй для прыцягнення кітайскіх турыстаў

22 декабря 2018

Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў на рэгіянальнай канферэнцыі, падчас якой праходзіла цырымонія закрыцця Года турызму Беларусі ў Кітаі. Ужо ёсць 11-дзённы турыстычны маршрут для кітайскіх падарожнікаў з наведваннем пяці краін - Эстоніі, Літвы, Латвіі, Украіны і Беларусі. У Мінску найбольш папулярнымі ў гасцей з Кітая застаюцца аглядныя экскурсіі па горадзе, наведванне Музея Вялікай Айчыннай вайны, Тэатра оперы і балета, цырка і аквапарка. У цэлым Беларусь гатовая прапанаваць самыя разнастайныя туры, у тым ліку для аматараў экалагічнага турызму, аграэкатурызму, палявання і рыбалкі.

Вячаслаў Дурноў, першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі: "Больш за 19 тысяч чалавек з КНР наведалі Беларусь за 10 месяцаў гэтага года. Той крок, на які пайшлі краіны і ўвялі бязвізавы рэжым, пачаў дзейнічаць толькі з 10 жніўня. І практычна мы зараз толькі ў пачатку шляху, калі і кітайскім турыстам, і нашым турыстам адкрыта прамая і вольная дарога. Уведзены летам прамы авіярэйс з Пекіна. Усе гэтыя крокі дадуць імпульс, каб гэтыя лічбы былі значна вышэйшымі".

За апошні год былі падпісаныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы турызму паміж шасцю беларускімі абласцямі і кітайскімі рэгіёнамі. Спіс папоўніў падпісаны сёння дакумент аб стварэнні Цэнтра па папулярызацыі культуры і турызму горада Чунцін Кітая ў Мінску.

 

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя