Дар'я Домрачава трыумфальна завяршае чэмпіянат свету па біятлоне ў чэшскім Нове Месца

18 февраля 2013
Усяго з двума промахамі яна фінішавала першай. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальную тэлеграму Дар'і Домрачавай. Гэтая ўзнагарода стала адзінай для беларускай зборнай на сусветным форуме ў Чэхіі і дазволіла камандзе падняцца на чацвёртае месца ў медальным заліку. А Домрачава зараз двухразовая чэмпіёнка свету. Першае золата яна заваявала год таму ў нямецкім Рупольдынгу.
Сёння ноччу Дар'я Домрачава прыляцела ў Мінск. Чэмпіёнку сустракалі балельшчыкі, работнікі федэрацыі, Саюз моладзі. Домрачава раздавала аўтографы і не адмаўляла журналістам у інтэрв'ю. Спартсменка прызналася, што не чакала такога патоку крытыкі ад балельшчыкаў у няпросты момант, калі ніяк не атрымлівалася паказаць годны вынік.