"Залатая ракетка" адкрывае будучых зорак беларускага тэніса

29 октября 2020
Турнір праходзіць пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, і ў гэтым годзе аб'яднаў юных майстроў ва ўзросце да 12 гадоў. Прычым каманды, а іх на старце спаборніцтваў было 16, прадстаўляюць кожны рэгіён нашай краіны. Чатыры каманды па выніках другога этапу выйшлі ў фінал, які ў пачатку снежня прымуць мінскія корты. За перамогу на турніры пазмагаюцца дзве сталічныя школы, а таксама тэнісісты з Гродна і Магілёва.