5 апреля 2013

Аўтобус, які збірае ідэі і вынаходкі юных  кулібіных і мічурыных. Акцыя праходзіць у рамках праекта 100 ідэй для Беларусі. Транспарт для інтэлектуалаў калясіць па сталіцы і збірае самыя вынаходлівыя і амбіцыйныя праекты навучэнцаў.


 


У задумкі ўнікала Таццяна Есаулава.


Навошта ідэі лунаць у паветры, калі ёсць магчымасць увасобіць яе ў жыццё. Вучні 61-й гімназіі Андрэй Бабраўнічы і Герман Болтуць часу не марнавалі, іх праектам па вырошчванні каштоўнай расліны  амарант  ужо зацікавіліся беларускія навукоўцы. Гэтую культуру  эксперты ААН уключылі ў асноўную базу харчавання насельніцтва планеты ў 21 стагоддзі. А юныя вынаходнікі з Мінска прапанавалі, як яе можна выкарыстоўваць у касметалогіі і харчаванні.


У аўтобус ідэй  народная сцежка не зарастала. Вучні - народ цікаўны, таму кожнаму хацелася зазірнуць у салон. Для іх дэманстравалі  залатую сотню праектаў Сто ідэй для Беларусі. А таксама прапанавалі паламаць галаву над пазламі. Ну, а тыя, хто прыйшоў не толькі на іншых паглядзець, але і сябе паказаць, змаглі пакінуць свае праекты ў скарбонцы ідэй.


Як сцвярджаюць арганізатары праекта, яны пасрэднікі паміж юнымі геніямі і тымі, хто гатовы гэтыя ідэі  рэалізаваць. Большая частка  таго, што запланавана ў залатой сотні,  ужо ў стадыі распрацоўкі. На чарзе новыя вынаходкі, а значыць пошук талентаў прадоўжыцца.


Літаральна за месяц акцыя Ідэя бус сабрала ад мінскіх школьнікаў больш за 60 праектаў, 15 з іх ужо рэалізоўваюцца. Гэта Утульны дом, спартыўная пляцоўка для варкаута і іншыя. Дарэчы, напрыканцы красавіка аўтобус адправіцца па ідэі па ўсіх рэгіёнах Беларусі.