Авіяўік-энд у небе над Мінскам завяршаецца

19 июля 2015

Палёт паветраных шароў, першыя ў гісторыі міжнародныя верталётныя гонкі, Кубак па паветраплавальным спорце праходзяць пад дэвізам - 70 гадоў мірнага неба. Свята сабрала каля 200 спартсменаў з 8 краін свету. Фінальным акордам мінулага вечара стала паветраная феерыя ля стэлы "Мінск - горад-герой". У неба падняліся вялізныя маляўнічыя паветраныя шары. Надвор'е дазволіла падсвяціць аэрастаты. Сёння авіясвята завершыцца. Вызначыцца лепшы экіпаж і пройдзе закрыццё фестывалю авіяспорту.