Атлантычны цыклон прынёс у Беларусь рэзкае пацяпленне

12 января 2017

Ужо сёння ў краіне прагназуецца сырое ветранае надвор'е з завеямі. Вадзіцелям у такіх умовах варта выбіраць бяспечны хуткасны рэжым. Днём тэмпература - мінус 6, а ў заходніх раёнах - каля нуля. У пятніцу ўзмацніцца вецер - яго парывы дасягнуць 17 метраў за секунду. Такое ж надвор'е са снегападамі захаваецца і на выхадных.