Антарктыда як кантынент-запаведнік

26 октября 2013

Беларусь і Новая Зеландыя зараз разам будуць змагацца за Антарктыду як кантынент-запаведнік. Планы супрацоўніцтва ўчора абмеркавалі ў Міністэрстве прыроды. Сустрэчу наведаў ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі.


Госць падкрэсліў, што хоць нашы краіны невялікія, у іх ёсць усе магчымасці, каб іграць значную ролю ў пытаннях засваення Антарктыкі. Акрамя агульных мэт па ахове навакольнага асяроддзя, Новая Зеландыя зацікаўленая ў вывучэнні кантынента з космасу з дапамогай беларускага спадарожніка. За сталом перамоў краіны ўзгаднілі план дзеянняў на найбліжэйшыя паўгода. Мемарандум па супрацоўніцтве плануецца падпісаць у ліпені, аднак асноўныя кірункі сумеснай працы абгаварылі ўжо на сустрэчы ўчора.


Тым часам беларускія палярнікі рыхтуюцца да чарговай, шостай экспедыцыі. Ужо ў найбліжэйшыя дні грузы накіруюць да борта судна Акадэмік Фёдараў у Санкт-Пецярбург.


Сама экспедыцыя стартуе ў лістападзе і падоўжыцца да красавіка 2014 года. На гэты час запланаваныя як даследаванні ва ўзбярэжна-марской зоне, так і працы з беларускімі касмічнымі апаратамі. Галоўная аддача эксперыментаў, у першую чаргу, у практычнай значнасці вынікаў.