Андрэйчанка падчас візіту ў Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат: У Беларусі самы вялікі клопат пра старэйшае пакаленне

10 января 2024

Цёплыя словы працягваюць гучаць па ўсёй краіне ў адрас людзей залатога ўзросту. 10 студзеня гасцей сустракалі супрацоўнікі, а таксама насельнікі Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Там створаныя ўсе ўмовы, каб людзі адчувалі сябе камфортна: зроблены рамонт, добраўпарадкавана тэрыторыя. Арганізаваны разнастайныя гурткі для заняткаў творчасцю. Вырабы ручной працы прадэманстравалі падчас тэматычнай выставы.

З вялікай цікавасцю да акцыі далучыліся і актыўныя жыхары Глыбоцкага раёна. За круглым сталом абмеркавалі актуальныя для рэгіёна і краіны тэмы.