Андрэй Ястрабаў з Магілёва аб яркіх падзеях свята

9 мая 2017

У Магілёве ў святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел звыш 10 тысяч гараджан і гасцей абласнога цэнтра. Па ўсім рэгіёне прайшлі мітынгі з удзелам ветэранаў, тых, хто дажыў да гэтых дзён. Тых, хто перажыў страшныя гады на франтах, у канцлагерах і блакадным Ленінградзе і выжыў, захаваўшы для нас памяць аб гераічным мінулым савецкага народа. Тых, хто не вярнуўся, ушанавалі хвілінай маўчання сёння па ўсёй краіне. У Магілёве яшчэ і залпамі.

Андрэй Ястрабаў аб яркіх падзеях свята. Магілёў сёння як ніколі святочны і ўрачысты. Бо 72-годдзе Вялікай Перамогі - знакавая падзея для ўсіх пакаленняў. Афіцыйныя мерапрыемствы пачаліся з ускладання кветак на Буйніцкім полі.

Подзвіг гараджан, якія разам з чырвонаармейцамі абаранялі свой горад у далёкім 41-м, лічаць другім па маштабах пасля Брэсцкай крэпасці. 23 дні абароны. Была спынена танкавая армія і тысячы салдат вермахта. Хвілінай маўчання і зброевымі залпамі тут ушанавалі памяць тых, хто абараняў краіну цаной свайго жыцця.

Да акцыі "Беларусь памятае" далучыліся сёння тысячы жыхароў Магілёўскай вобласці. Фатаграфіі бацькоў і дзядоў, якія не вярнуліся з фронту, сёння ў агульнай вялікай калоне шэсця.

Шэсце, героямі якога сталі і ветэраны, прайшло шматкіламетровай калонай па цэнтральнай вуліцы Першамайскай. І сёння, праз 72 гады, горад сустракаў іх як пераможцаў.

Вялікі канцэрт з успамінамі, як гэта было ў далёкім 45-м. А яшчэ салдацкая паляна з пачастункамі, кашай, песнямі франтавых гадоў у парках.