Алею касманаўтаў залажылі ў Батанічным садзе

14 сентября 2018

Шлях да зорак даўжынёю 140 метраў. Сёння ўдзельнікі Міжнароднага касмічнага кангрэса ў Цэнтральным батанічным садзе высадзілі больш за 80 скальных ядлоўцаў. Гэта вельмі рэдкае для нашых шырот дрэва, і, што асабліва сімвалічна, яго назва перакладаецца як "сігнальная ракета". Зараз туі абапал пешаходнай дарожкі афіцыйна можна назваць Алеяй касманаўтаў. Пачынаецца яна з вялікага прыроднага валуна з памятным знакам - яго таксама адкрылі сёння.

Увесь гэты тыдзень у Мінску праходзіць маштабны і прадстаўнічы форум - XXXI Міжнародны касмічны кангрэс. Беларусь яго прымае ўпершыню. Для ўдзелу ў ім у беларускую сталіцу прыбылі больш за 80 касманаўтаў і астранаўтаў з 17 краін.