Аляксандр Ярашэнка пра новыя прэферэнцыі для буйных інвестараў у "Вялікім камені"

18 сентября 2021

Напярэдадні ўступіў у сілу ўказ аб развіцці "Вялікага каменя", які закліканы прыцягнуць якарных інвестараў у індустрыяльны кластар. Да канца года чакаецца, што ў парку будзе  да 80 рэзідэнтаў. Дадатковыя прэферэнцыі змогуць атрымаць праекты з інвестыцыямі не менш за 50 мільёнаў долараў. Сярод іх ільготныя цэны на зямельныя ўчасткі, спрашчэнні ў сферы мытнага адміністравання і іншыя.  Падрабязна пра навацыі, рэзідэнтаў і перавагі для капіталу наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк спытала ў Аляксандра Ярашэнкі, кіраўніка адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".