Аляксандр Ласевіч узначаліў Лагойскі раён

29 марта 2019

У Мінскай вобласці змяненні ў структуры кіраўніцтва. Лагойскі раён ўзначаліў Аляксандр Ласевіч. Да гэтага часу ён працаваў у Пухавіцкім райвыканкаме першым намеснікам старшыні - курыраваў сферу сельскай гаспадаркі і харчавання. З Лагойскім раёнам ужо знаёмы - тры гады узначальваў сельгаспрадпрыемства. Таму менавіта гаспадарчага падыходу чакаюць ад маладога кіраўніка. Сярод задач, якія ставіць перад сабою Аляксандр Ласевіч, не толькі сфера АПК, але і рост прамысловасці, стварэнне новых працоўных месцаў, развіццё сацыяльнай сферы.

Лагойскі раён - гэта не толькі пляцоўка для малога і сярэдняга бізнесу і развіцця інвестпраектаў. У рэгіёна таксама вялікі спартыўна-турыстычны патэнцыял.