Аквапарк "Лебядзіны" патрапіў у спіс 25 лепшых аквапаркаў Еўропы

30 июня 2016
Гэта звесткі рэсурсу TripAdvisor. У ганаровым спісе мінскі аквапарк займае 19-е месца. Штогод найбуйнейшы ў свеце сайт для падарожжа стварае топ лепшых турыстычных аб'ектаў Еўропы, сярод якіх музеі, курорты, гатэлі і іншыя месцы адпачынку і забавак. Усе рэйтынгі складаюцца выключна на аснове водзываў падарожнікаў.