"Актуальнае інтэрв'ю" са Станіславам Гаварухіным

21 января 2015

Яго фільмы даўно ўжо названыя класікай савецкага кіно. Але гэта не рэтра, а фільмы - папулярныя і сёння. "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Дзесяць негрыцят" і "У пошуках капітана Гранта". Іх стваральнік - часты госць Мінска, а сёлета - уладальнік спецыяльнай кінаўзнагароды Беларусі - прыза Кіраўніка беларускай дзяржавы "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве". 

Дэпутат Расійскай Дзяржаўнай Думы, сцэнарыст і рэжысёр, народны артыст Расіі Станіслаў Гаварухін - сёння ў "Актуальным інтэрв'ю". Глядзіце ўвечар на "Беларусь 1".