"Актуальнае інтэрв'ю" з Уладзімірам Якуніным глядзіце сёння ўвечар

13 октября 2016

Канец неаліберальнага кансенсусу не павінен прывесці да сусветнай катастрофы. Але да катастрофы палітычнай - новай халоднай вайны - ужо прывёў. Гэта пазіцыя вядомага расійскага палітыка, грамадскага дзеяча і заснавальніка сусветнага грамадскага форуму "Дыялог цывілізацый" Уладзіміра Якуніна.

Уладзімір Якунін, доктар палітычных навук, загкафедры МДУ імя М.В. Ламаносава (Расія): "Калі гэта не халодная вайна, то што гэта? Сустракаўся са сваімі замежнымі калегамі, у нас была дыскусія на гэтую тэму. Я гавару: прывядзіце мне прыклад нейкага сістэмнага аналізу або публікацыі пазітыўнай у дачыненні да любой падзеі, якая адбываецца ў Расіі? Яны не змаглі. Дэманізацыя. Зваць можна як заўгодна, але гэта і ёсць тая самая халодная вайна, толькі сёння яе завуць гібрыднай вайной, яшчэ нейкай вайной, але, па сутнасці, гэта менавіта так. І вы правільна сказалі, што разрыў адбываецца па віне тых груп, якія ўмоўна завуцца эліта".

Наш палітаглядальнік Андрэй Крывашэеў у гутарцы з доктарам палітычных навук паспрабаваў знайсці адказ на два адвечныя рускія пытанні: "Хто вінаваты? і Што рабіць?". А яшчэ пра маладыя пакаленні дзяцей і ўнукаў, уцечку мазгоў, элітарную адукацыю і перспектывы транспартнай інфраструктуры ў Вялікай Еўразіі.

Не прапусціце сёння "Актуальнае інтэрв'ю" з Уладзімірам Якуніным пасля "Панарамы".