"Актуальнае інтэрв'ю" з Рэнатам Даўлецьяравым глядзіце сёння ўвечары

22 июля 2015

Сын бізнесмена, нафтавіка, які марыў пра кінематограф. Рэнат Даўлецьяраў працаваў на "Масфільме", займаўся мантажом дэкарацый, рыхтаваў трукі і ўдзельнічаў у арганізацыі здымак… А затым стаў рэжысёрам і прадзюсарам такіх паспяховых фільмаў, як "Каханне-морква", "А світанкі тут ціхія", "Аднойчы" і шматлікіх іншых кінапраектаў. Глядзіце "Актуальнае інтэрв'ю" з расійскім кінарэжысёрам і сцэнарыстам Рэнатам Даўлецьяравым сёння ўвечары ў рамках "Панарамы".