Актуальнае інтэрв'ю з дырэктарам дзярждэпартамента па турызме Раймондай Бальнене

18 апреля 2013

У Клайпедзе сёння абмяркоўваюць новыя сумесныя эканамічныя праекты Беларусі і Літвы. Летась краіны пайшлі на рэкорд, дасягнуўшы ва ўзаемным гандлі паўтара мільярда долараў. На росце тавараабароту суседзі вырашылі не спыняцца. Устаноўлены яшчэ адзін рэкорд. Беларусы сталі самымі актыўнымі турыстамі, якія наведваюць Літву. Чаму і за чым едуць? Ці радыя нам у Літве? Што будзе з чэргамі на мяжы? Ці паменшыцца час у дарозе? Ці паедуць да нас літоўцы? Пра гэта і не толькі сёння ў Актуальным інтэрв'ю  з дырэктарам дзярждэпартамента па турызме Раймондай Бальнене.