"Актуальнае інтэрв'ю" з Дэйвам Льюісам у 20:50 на "Беларусь 1"

4 мая 2018
Перад прамой трансляцыяй з Капенгагена глядзіце эксклюзіўнае інтэрв'ю з галоўным трэнерам зборнай Беларусі Дэйвам Льюісам. Экс-абаронца, які ў Нацыянальнай хакейнай лізе правёў больш за тысячу матчаў за "Нью-Ёрк Айлендэрс", "Лос-Анджэлес Кінгз", "Нью-Джэрсі Дэвілз" і "Дэтройт Рэд Уінгз", разважае, дзе лепш развівацца гульцам: за мяжой або ў сваёй краіне. Робіць прагнозы на чэмпіянат свету. Пра гэта і не толькі - сёння пасля "Панарамы".