У краіне прайшлі прамыя тэлефонныя лініі

18 июня 2016

Напярэдадні Усебеларускага народнага сходу на сувязь выйшлі старшыні абласных, гарадскіх і раённых выканкамаўіх намеснікі і кіраўнікі спраў. Большасць зваротаў разглядаецца неадкладна.

Напрыклад, сёння падчас прамой лініі ў Гомельскім аблвыканкаме аператыўна вырашылі праблему навіслага над домам дрэва.

Усяго на прамую тэлефонную лінію са старшынёй Гомельскага аблвыканкама паступіла 88 званкоў. У асноўным людзей хвалявалі пытанні працаўладкавання, прыватызацыі жылля, а таксама сфера ЖКГ.