Акцыю "Здаровае сэрца - доўгае жыццё" праводзяць сёння ў сталіцы

20 декабря 2017

Памераць артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю кардыёлага без запісу да ўрача. Акцыю "Здаровае сэрца - доўгае жыццё" праводзяць сёння ў сталіцы. Падчас яе наведвальнікі аднаго з гандлёвых цэнтраў сталіцы змаглі даведацца пра сардэчныя захворванні, пры неабходнасці нават зрабіць электракардыяграму і атрымаць рэкамендацыі ад спецыялістаў.

Карысную акцыю прадоўжаць і ў наступным годзе. Атрымаць кансультацыі таксама можна будзе наконт прафілактыкі дыябету і іншых эндакрыналагічных захворванняў.