Акцыя Аднаўленне святынь Беларусі праходзіць у краіне

6 августа 2013
Больш за паўмільёна чалавек падчас святкавання Хрышчэння Русі наведалі мінскі храм Усіх Святых. Нягледзячы на вялізную колькасць паломнікаў, сам прыход і яго тэрыторыя засталіся ў некранутым стане. Добраахвотнікам з будатрадаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі трэба было толькі прыбраць крыху смецця і святочныя ўпрыгажэнні.

Акцыя Аднаўленне святынь Беларусі прадоўжыцца да снежня і ахопіць усе рэгіёны краіны. Акрамя таго, плануецца распрацаваць новыя турыстычныя маршруты па месцах адноўленых святынь.