Акцыю "Піянерскі салют ветэранам" ладзяць у Мінску

4 мая 2016

Дапамагчы прыбраць кватэру, даставіць прадукты і павіншаваць са святам Перамогі. Акцыя «Піянерскі салют ветэранам» пройдзе ў сталіцы. 46 цімураўскіх атрадаў, а гэта амаль 100 тысяч школьнікаў, на працягу месяца дапамагаюць ветэранам. Акрамя гэтага, займаюцца і добраўпарадкаваннем воінскіх пахаванняў і працай па ўвекавечанні памяці ахвяр і ўдзельнікаў вайны.

Нагадаем, што да Дня Перамогі ў сталіцы пройдзе амаль 80 святочных мерапрыемстваў. У кожным раёне горада будуць арганізаваны масавыя гулянні з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў, а таксама святочныя кірмашы. Паводле традыцыі Дзень Перамогі завершыцца святочным салютам а 22-й гадзіне.