Кодэкс гонару з'явіўся ў супрацоўнікаў дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

20 июля 2016

На паперу паклалі ўсе якасці, уласцівыя сапраўднаму афіцэру. Кодэкс сімвалічна прымалі ў зале Перамогі Музея Вялікай Айчыннай вайны. Ідэя дакумента - аб'яднаць людзей для дасягнення мэты.

У адрозненне ад воінскай прысягі, дакумент не мае ніякай юрыдычнай сілы, але ў дзяржінспекцыі ставяцца да яго з вялікай павагай. Абаронцы флоры і фаўны лічаць, што ён матывуе інспектараў да плённай працы.