Акцыя "Каляндар памяці" праходзіць у Мінску

30 июня 2023

Гэтымі памятнымі днямі напярэдадні Дня Незалежнасці ў беларускай сталіцы праходзіць акцыя "Каляндар памяці". Штодня да манумента на плошчы Перамогі прыходзяць прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзь. Напярэдадні да акцыі далучыўся Партызанскі раён. Памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.