Акцыя ДАІ "Жыццё даражэйшае за шыны" стартуе заўтра

23 ноября 2015

Першы снег выпаў і ў Беларусі. Для вадзіцеляў ён сюрпрызам не стаў, усплёску аварый як у Мінску, так і на дарогах краіны не зафіксавана. Аднак гарачая пара надышла для станцый тэхнічнага абслугоўвання. Ужо заўтра стартуе акцыя ДАІ "Жыццё даражэйшае за шыны". У гэтыя дні асаблівая ўвага пераходу на зімовую гуму. Нагадаем, з 1 снежня па 1 сакавіка закон забараняе ездзіць па беларускіх дарогах на летняй гуме. На думку ДАІ, такія меры прыкметна зніжаюць аварыйнасць.

Мінулыя выхадныя інспектары ДАІ правялі ва ўзмоцненым рэжыме. Зараз снег на дарогах растаў, але ў першыя дні непагадзі вадзіцеляў просяць быць вельмі ўважлівымі. На саміх жа СТА рэкамендуюць ставіць менавіта зімовыя шыны, а не выкарыстоўваць усесезонныя.