Акцыя "Фестываль шпакоўняў" прайшла сёння ў парку 900-годдзя Мінска

11 апреля 2015

Падарыць птушкам новы дом. Акцыя пад назвай "Фестываль шпакоўняў" прайшла сёння ў парку 900-годдзя Мінска. Самаробныя шпакоўні можна было абмяняць на карту з пазначэннем месцаў праходжання квэста для дзяцей і дарослых. У канцы фестывалю ўсе шпакоўні будуць выстаўленыя на агляд наведвальнікаў, каб выбраць лепшую.

Удзельнікі квэста атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў. "Фестываль шпакоўняў" праводзіцца ўжо шосты год.