Акадэмія навук Беларусі выпусціла экспрэс-тэсты для дыягностыкі COVID-19

21 октября 2021

Акадэмія навук выпусціла экспрэс-тэсты, якія вызначаюць наяўнасць антыцел да інфекцыі COVID-19. Правесці дыягностыку па кроплі крыві можна дома самастойна - для гэтага ў пакаванні ёсць усё неабходнае. Вынік гатовы праз 15 хвілін. Індыкатар С выяўляецца стандартна - ён гаворыць  пра тое, што тэст працуе, і ў залежнасці ад імуннага адказу праявіцца палоска насупраць паказчыкаў  M  або G або абедзве адначасова. Інструкцыя па расшыфроўцы прыкладаецца.

Яшчэ адна тэст-сістэма - на азначэнне антыгенаў COVID-19, аналаг ПЦР-тэста. За 15 хвілін яна паказвае наяўнасць інфекцыі ў арганізме. Антыгены, як правіла, выпрацоўваюцца на трэці або пяты дзень. Тэст можна купіць у аптэках. А сістэму на азначэнне антыцел - і ў гандлёвых цэнтрах.