Конкурс скульптараў па дрэве ў Гомелі

9 сентября 2017

Казачныя персанажы, героі фільмаў і проста пацешная жыўнасць - і ўсё гэта з дрэва. У Добрушы прайшоў фестываль драўлянай скульптуры. Майстры, якія ўмеюць удыхнуць новае жыццё ў дрэва, спаборнічалі паміж сабой і радавалі гледачоў на працягу 10 дзён. Пра тое, як бярвенні ператвараюцца ў прадметы мастацтва, раскажа Вольга Халадовіч.

Яшчэ 10 дзён таму гэта было самае звычайнае бервяно, а зараз сапраўдны твор мастацтва. Праца яшчэ ідзе, але сюды як на экскурсію прыходзяць і дарослыя, і дзеці. Майстры не пярэчаць - незалежныя эксперты ацэньваюць мастацкі ўзровень і тэхніку разьбы.

Народны майстар Беларусі Валерый Мінкоў на пытанне, колькі гадоў ён займаецца драўлянай скульптурай, не задумваючыся адказвае - усё жыццё. Але апошнія 35 гадоў менавіта на прафесійным узроўні. Персанажаў вядомай народнай казкі спачатку ўвасобілі з сынам у эскізе - зараз дапрацоўваюць апошнія штрыхі ў дрэве.

Бензапіла, сякера, стамескі - абмежаванняў па інструментах няма. Разьбяры з усяго рэгіёна павінны вырабіць дзве скульптуры - адну вышынёй да паўтара метра, другую - да аднаго.

Курачка Раба, вожык, дамавік, пугач. Гэтым разам ва ўдзельні­каў фэсту - казачная тэматыка. Для натхн­ення - уласная фанта­зія, дубы і возера, на беразе якога прах­одзіць пленэр.

Вынікі конкурсу "Ажыўшая даўніна" ўбачаць не толькі эксперты мастацкай камісіі і самі майстры. Частка скульптур пасля завяршэння фэсту застанецца ўпрыгожваць вуліцы Добруша. Астатнія адправяцца ў Гомель.