Агракласы карыстаюцца папулярнасцю ў школьнікаў

1 февраля 2021
Асновы вядзення сельскай гаспадаркі  вывучаюць больш чым 600 школьнікаў Віцебскай вобласці ў спецыялізаваных агракласах. Тэорыю адточваюць на практыцы.  Для старшакласнікаў, якія вырашылі звязаць сваю будучыню з АПК, прадугледжаны выязныя ўрокі ў лепшыя гаспадаркі рэгіёна. Пра асаблівасці прафесій распавядаюць аграномы, заатэхнікі. 

Таксама наладжана супрацоўніцтва з Віцебскай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны, дзе рыхтуюць запатрабаваных спецыялістаў для АПК.  

Агракласы створаны ва ўсіх рэгіёнах. Для выпускнікоў прадугледжаны льготы пры паступленні на сельгасспецыяльнасці.