Агенцтва тэлевізійных навін сёння прэзентуе праект "Пакаленне.by"

16 сентября 2019

Сёння - прэм'ера на "Беларусь 1". Агенцтва тэлевізійных навін прэзентуе праект "Пакаленне.by". Гэта цыкл праграм, прысвечаных юным таленавітым беларусам. Героямі стануць старшакласнікі, якія дамагліся поспеху ў вучобе, спорце, музыцы, выяўленчым мастацтве. Першы выпуск распавядзе пра жыццё прызёраў рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. На якія ахвяры прыходзіцца ісці дзеля дыплома першай ступені? Чаму выдатнікі прагульваюць школу і як без атэстата сталі слухачамі ўніверсітэтаў? Пра што мараць і як адпачываюць таленавітыя падлеткі краіны? Першую серыю праекта "Пакаленне.by" глядзіце гэтым вечарам адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".