Адміністрацыя Прэзідэнта правядзе прыёмы грамадзян у Мінску і рэгіёнах 10, 12 і 18 ліпеня

9 июля 2019

Асабісты кантакт прадстаўнікоў улады з насельніцтвам - адна з самых зручных і запатрабаваных форм працы, якая дазваляе не толькі даведацца і вырашыць пытанні, якія клапоцяць грамадзян, але і ажыццявіць маніторынг сітуацыі, а таксама ацаніць дзейнасць вертыкалі ўлады.

Працу са зваротамі грамадзян на пастаянным кантролі трымае Аляксандр Лукашэнка. На планавай аснове працягвае праводзіць прыёмы Адміністрацыя Прэзідэнта. Чарговыя сустрэчы пройдуць у Мінску і рэгіёнах 10, 12 і 18 ліпеня.

Такім чынам, заўтра кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава будзе прымаць грамадзян у рэзідэнцыі Прэзідэнта ў Мінску. 12 ліпеня ў Ашмянскім райвыканкаме з беларусамі сустрэнецца намеснік кіраўніка адміністрацыі Валерый Міцкевіч. Начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў выслухае заяўнікоў 18 ліпеня ў Мінску.

Прыёмы пройдуць і ў Саўміне. Заўтра на пытанні грамадзян адкажа міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Таксама 12 ліпеня асабісты прыём правядзе міністр адукацыі Ігар Карпенка. 17-га - міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. А 19-га на пытанні грамадзян  адкажа міністр прамысловасці Павел Уцюпін. Сустрэчы таксама запланаваныя на 24, 26 і 31 ліпеня. Асабісты прыём, нагадаем, праводзіцца паводле папярэдняга запісу.