Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян

6 ноября 2018

Адміністрацыя Кіраўніка дзяржавы працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны. Сёння праблемы беларусаў у Талачынскім райвыканкаме будзе вырашаць намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення - начальнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі Наталія Марчанка.

Выязныя прыёмы таксама пройдуць 8 і 9 лістапада з 10:00 да 13:00. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.