Адміністрацыя Прэзідэнта да 22 чэрвеня праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны

17 июня 2020
Грамадзяне змогуць асабіста абмеркаваць пытанні, якія датычацца развіцця іх малой радзімы і рэспублікі ў цэлым.

Таксама падчас выездаў будуць арганізаваныя прамыя тэлефонныя лініі. Нумары тэлефонаў размешчаныя на сайтах мясцовых органаў улады. Так, сёння ў Бярозаўскі райвыканкам выедзе начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі Рыгор Шлык.

18 чэрвеня ў Астравецкім райвыканкаме пройдзе сустрэча з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Андрэем Кунцэвічам.

У Мёрскім райвыканкаме на пытанні грамадзян адкажа начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Юрый Крывашэеў.

19-га начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Яўген Каваленка правядзе прыём і прамую тэлефонную лінію ў Слонімскім райвыканкаме.