Абітурыенты сёння правераць свае веды ў рускай мове

14 июня 2017

У Беларусі працягваецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёння абітурыенты правераць свае веды ў рускай мове.

На яго зарэгістраваліся 75 500 чалавек. ЦТ пачнецца ў 11 раніцы. Вынікі стануць вядомыя на працягу 10 дзён. Сёлета можна здаць тэсціраванне па 4 прадметах. Некаторыя абітурыенты скарысталіся гэтым, каб напісаць іспыты і па беларускай. У выніку падаць пры паступленні можна той сертыфікат па мове, дзе больш балаў. Наступнае ЦТ - 16 чэрвеня па грамадазнаўстве.